THE BELL

Есть те, кто прочитали эту новость раньше вас.
Подпишитесь, чтобы получать статьи свежими.
Email
Имя
Фамилия
Как вы хотите читать The Bell
Без спама

Статусы на белорусском языке, а если уж быть совсем точными, то статусы на беларускай мове продолжают битву статусов на разных языках мира. И пусть не обижаются наши белорусские друзья и читатели, но многие из статусов на белорусском языке звучат не менее смешно, чем те же статусы на чешском языке. Но, зная белорусов, как добрых и отзывчивых людей, с великолепным чувством юмора, мы уверены, что они не обидятся, на наши слова и с удовольствием почитают выбранные нами статусы на белорусском языке или статусы на беларускай мове . Как и раньше мы публикуем статусы и на языке оригинала и с переводом, так что читайте и выбирайте статусы на белорусском языке с переводом на русский язык .

У жанчыны усё сэрца, нават галава

У женщины всё сердце, даже голова

Жанчына слабей за ўсё, калі любіць кагосьці, і мацней за ўсё, калі кімсьці любімая.

Женщина слабее всего, когда любит кого-то, и сильнее всего, когда кем-то любима.

Калі Вы адчулі ў сабе Мужчыну, значыць менавіта ў гэты момант Вы сталі Жанчынай)))))))

Если Вы почувствовали в себе Мужчину, значит именно в этот момент Вы стали Женщиной)))))))

Наіўная дзяўчына верыць мужчынскім клятве, а дасведчаная — камплімэнтах.

Наивная девушка верит мужским клятвам, а опытная - комплиментам.

Каханне — гэта рыбалка, не дзяўбе — канчаць!

Любовь - это рыбалка, не клюет - сматывай удочки!

Сэкс не прапаноўваць! Магу не адмовіцца!

Секс не предлагать! Могу не отказаться!

І чаму дзяўчыну трэба ўгаворваць на тое, чаго яна сама яшчэ больш хоча?

И почему девушку надо уговаривать на то, чего она сама ещё больше хочет?

Сэксам сыты не будзеш, але і з бульбай бо не натрахаешься!

Сексом сыт не будешь, но и с картошкой ведь не натрахаеш@ся!

Хлопец — дзяўчыне пасля сваркі: — Ну, і добра — не хочаш мірыцца, давай зоймемся сэксам як ворагі …

Парень – девушке после ссоры: – Ну, и ладно – не хочешь мириться, давай займемся сексом как враги…

Статусы на белорусском языке c переводом на русский язык:

Думаю глабальна, але дзейнічаю па ідыёцку.

Мыслю глобально, но действую по идиотски.

Я заўсёды кажу тое, што думаю — таму і маўчу …

Я всегда говорю то, что думаю — потому и молчу…

У нас усяго хапае. Іншы справа, што не ўсім …

У нас всего хватает. Дрyгое дело, что не всем…

Статусы на белорусском языке со смыслом:

Трэба так прадумваць свае пляны, каб і няўдача прынесла вам свае плады.

Нужно так продумывать свои планы, чтобы и неудача принесла вам свои плоды.

Першая пазнака старэньня — любоў да жыцьця.

Первый признак старения — любовь к жизни.

Некаторыя з гадамі умнеют, а некаторыя проста становяцца старэй.

Некоторые с годами умнеют, а некоторые просто становятся старше.

Драч драчу не дзярэ аччу

Типа: Ворон ворону глаз не выклюет или волк волка не съест

Вочкі глядзяць, ды трасцы з’ядзяць

Глаза видят, да какая-то хрень им мешает)))

Шуміць на карце мора

Сапраўдным ураганам.

Я вырашыў учора,

Што буду капітанам.

Шумит на карте море

Настоящим ураганом.

Решил ещё вчера я,

Что буду капитаном.

— Выйшла я аднойчы з дома, а на сцяне маё імя напісалі.

— Нічога сабе ў цябе імя!

— Вышла я однажды из дома, а на стене мое имя написали.

— Ничего себе у тебя имя!

Жылі былі ў бацькі тры сына. А свае хаты сдавалі…

Жили были у отца три сына. А свои дома сдавали …

— А прывязі-ка мне, бацюшка, кветачку… аленькую.

— Аксьціся, доча, я ў краму за хлебам іду.

— А привези-ка мне, батюшка, цветочек … аленький.

— Да, угомонись дочка, я в магазин за хлебом иду.

Вельмі леккая смерць для Кашчэя, падумаў Іван-Царэвіч, і ўставіў іголку ў швейную машынку.

Слишком легкая смерть для Кощея, подумал Иван-Царевич, и вставил иглу в швейную машинку.

Ведаеце, насамрэч Бураціна жаніўся ня на Мальвіне, а на Тарцілле. Таму, што маладосць – гэта адно, а трохсотгадовы досвед – зусім іншае…

Знаете, на самом деле Буратино женился не на Мальвине, а на Тартилле. Потому, что молодость — это одно, а трехсотлетний опыт — совершенно другое …

Статусы на белорусском языке. Битва статусов Часть 15

Беларусам

Якуб Колас

Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі!
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцця новага вясна.

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?

Выйдзем разам да работы,
Дружна станем, як сцяна,
I прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!

Якуб Колас

Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь.
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Есць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Светлая зорка, ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою!
О, не, ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне под полагам хмар.
Арфа разбіта - чыею рукою?

Якуб Колас

Ідзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Згінуў снег з сырой зямлі;
Папсавала гразь дарогу,
Перавалы загулі.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.

I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.

Канец лета

Якуб Колас

Лецейка ты, лета,
Гучна песня спета,
Весела было!
Бралі поўнай чарай
Шчодрасць тваю, дары -
Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак
Ды ласкава гэтак -
Матчынай рукой,
Воляй маладою,
Цёплаю вадою,
Чыстаю ракой,
Полем і лясамі,
Спевам - галасамі
Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою,
Сонцавай касою
Уцірала іх...
...Чарай асалоду
Чэрпалі, як воду,
Поўнаю, за край.
Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта
Шчырае «бывай»!

Будзь цвёрды

Якуб Колас

Ты не гніся, брат, ніколі
Траўкаю пахілай,
Сам пружыны своёй долі
Выкуй ўласнай сілай!

Бо хоць кажуць, што з уклону
Не баліць галоўка, -
Не зважай: з ярма-прыгону
Выйшла гэта слоўка.

Не прасі, не спадзявайся
Ты на дапамогу,
Сам з нягодамі змагайся,
Сам прабі дарогу!

Хоць памогуць табе людзі
Адшукаць дарогі,
А саб"ешся, зноў ты будзеш
Абіваць парогі.

Не лісціся к сільным, дружа,
Зеллейкам-бярозкай,
Бо не выйдзеш век з-пад гужа,
Страціш вобраз боскі,

І ў людзей ты гонар страціш -
І цябе зракуцца:
Лепш змагацца вольным, браце,
Чым цярпець ды гнуцца.

Дзед Мароз

Якуб Колас

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.

Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.

Тут лісічка, зайчык, мышка,
Рыбкі, буслік доўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі,
Нібы ў іх гараць алмазы!

Каля ёлкі карагоды,
Песні, гутарка жывая,
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае.

Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.

Якуб Колас

Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.

Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша -
Конікі трашчаць.

Ў лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст,
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.

Спевам-гоманам і звонам
Поўніцца ўвесь луг,
I дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.

На полі вясною

Якуб Колас

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў.

I вузкія стужкі
Сялянскіх палос -
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс.

Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.

Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.

Люблю я узгоркі,
I насып-курган,
I сіняй далечы
Празрысты туман...

Люблю пазіраць я
На поле вясной,
Як ветрык жартліва
Плыве збажыной.

Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць...

Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Буйных каласоў.

У летні адпачынак

Якуб Колас

На століку маім ляжаць паперы,
Чарнільніца, як мачыха, стаіць...
А мне так хочацца зірнуць за дзверы,
На двор пайсці ды неба даль праверыць,
Агледзець хмар каралавую ніць.

Люблю я іх, люблю іх узнікненне
I вольны рух па сонечным шляху,
Іх шпаркі рост, купчастае адзенне,
Люблю глядзець, як неба сутарэнне
Узносіць іх кудлатую страху.

Чарнільніца мая глядзіць з дакорам
I думае, напэўна: «Ох, гультай!»
А я тады адказваю з пакорай:
«Я толькі пакурыць, вярнуся скора,
Хвіліначку, галубка, пачакай!»

I я за дзверы шусь! - I я на волі.
Такі табе навокала прастор!
Кучматы лес, утульны луг і поле...
Гляджу, што дзеецца ў блакітным доле,
I бачу - хмара ціснецца на бор.

Iду ў лясок сачыць за хмарай гэтай.
Між сосен дзвюх калышацца гамак.
I чую я - гром глуха грымнуў дзе-та.
Я ў гамаку, - п"ю чары, слодыч лета,
Чарнільніца ж мне кажа там: - Лайдак!

Майму другу

Якуб Колас

Немалую дарогу прайшлі мы
Па чужой і па роднай зямлі.
Адыходзілі вёсны і зімы,
І гады за гадамі плылі.

Шмат снавалі мы кросен шаўковых
З нашых думак-лятунак і мар;
Сустракалі нас ветла дубровы,
І лясы нам давалі свой дар.

Па-над рэчкай у лузе квяцістым
Мы хадзілі, бывала, не раз;
Векавыя дубы жоўтым лістам
Навявалі няўцямны нам сказ.

Жураўлі праляталі над полем,
Забіраючы лета з сабой,
Ды пагуліваў вецер на волі
З неакрэсленай ціхай журбой.

Эх, ды дзе не ляжалі пуціны!
Хіба можна іх змераць, злічыць?
Пакідалі мы дзве каляіны,
Але песня адна ў іх гучыць.

Аб той песні, што сэрца мне поўніць,
Аб табе, кім жыву я заўжды,
Я хачу, мілы друг мой, напомніць,
Прыгадаўшы былыя гады.

Якуб Колас

Пуста ў лузе. Толькі стогі
Парыжэўшыя стаяць,
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі
Кучы хмар, як валакно.

Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер...
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!

Ссохлі травы, ўсё павяла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
Эх, скарэй бы закрывала
Зямлю чорную зіма!

За навуку

Якуб Колас

Заціхаюць гоні і даліны,
Павучкі наткалі павуціны
Ды развесілі на сонцы
Свае белыя красёнцы.

Ходзіць вецер полем з сумным спевам,
Дзе жытцо рунее новым севам.
Адышло ад нас ты, лета,
Жаўталісцем лес адзеты.

Кончыліся, дзеці, вашы гульні
Каля светлай рэчкі, каля пуні,
I на жоўценькім пясочку,
I ў зялёненькім лясочку.

Пахавайце вуды, стрэлы, лукі,
Прыступіце, дзеці, да навукі,
Каб было ўсё акуратна,
Каб вучыцца на «выдатна».

Дык павучымся ж мы зіму шчыра;
Вясна вернецца, а з ёю - вырай,
Зноў мы слаўна пагуляем,
Свежых ягад назбіраем.

Беларускаму люду

Якуб Колас

Змоўкні ты, сціхні, песня пакуты,
Заварушыся, наш край!
Люд беларускі! Рві свае путы!
Новую песню спявай!

Дружна і згодна станьма сцяною.
Доля не прыйдзе сама,
Воля не зойдзе к нам стараною,
Збоку дарог ёй няма.

Люд! Праканайся: толькі мы самі –
Долі свае кавалі.
Годзе жа, досыць панукаць намі,
Гнаць з нашай роднай зямлі!

Нам паганятых болей не трэба -
Будзем мы жыць без паноў.
Самі вы дбайце лепей пра неба! -
Скажам мы так да ксяндзоў.

Хіба забудзем мы тыя межы,
Што правадзілі без нас?
Раны глыбокі, ох, яшчэ свежы!
Помсты агонь не пагас.

Нас падзялілі - хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!

Будзем мы самі гаспадарамі,
Будзем свой скарб ратаваць!
Годзе той крыўды! Ў ногу з братамі
Пойдзем наш край вызваляць.

Ох, і агорклі гэтыя кпіны!..
Злучым мы ў хор галасы:
Эх, вы разлогі роднай краіны,
Нашы палеткі, лясы!

Родны вы сэрцу нашаму, гмахі
Лесу, лугоў і палёў!
Досыць ўшчувалі нас паны-ляхі,
Ведаем ціск маскалёў...

Змоўкні жа, сціхні, песня пакугы!
Заварушыся, наш край!
Люд! Вызваляйся, рві свае путы,
Новыя песні спявай!

Адлёт жураўлёў

Якуб Колас

Белыя валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.

Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна -
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!

Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
I агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.

Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.

Стомленасць, знямеласць...
Тояць думку боры...
Шш! што та за гукі
Чуюцца ў прасторы?

Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.

У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.

Меншыцца шнурочак,
У паднеб"і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг - і прападае.

I стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што - сам не знаеш.

Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы.

I глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.

У родных мясцінах

Якуб Колас

Праз пяць гадоў я зноў наведаў Вусце,
Прытулак дум, абраны мой куток,
Дзе высіцца Вусцянскі мой грудок
І вецер лёгенька гайдаецца на кусце.

Іду на груд павольнаю ступою.
Сумотна мне, бо я цяпер адзін,
Мне шмат чаго прыходзіць на ўспамін,
І нікну я паныла галавою.

Грудок усё ж такі, як быў, прыветны,
Гваздзічка белая, чабор на ім,
Ды ўжо гляджу я поглядам другім,
Як дуб стары, астаўшыся бяздзетным.

Стаю, маўчу, мясціны аглядаю,-
Змяніліся, і трудна іх пазнаць.
Дубоў маіх паменшылася раць,
Як і людзей у родным нашым краі.

Бязлюддзе, ціш. Высокаю травою
Вусцянскія сялібы зараслі.
Бярэзнічак заняўся на зямлі,
Атульвае разложыстую хвою.

Дарожкі той, што бегла к Балачанцы,
Няма нідзе – згубілася ў траве,
У памяці ж маёй яна жыве,
Як шмат з таго, што знікла на палянцы.

І тых, з кім я так блізка быў знаёмы,
Ужо няма: хто выселіўся сам
К апошнім тым на свеце рубяжам,
Дзе крыж стаіць журботна – нерухомы;

Другіх вайна ў далёкі свет пагнала,
І многа іх не вернецца назад;
А трэціх вынішчыў, пабіў фашысцкі кат,
І родная зямля іх не прыбрала.

І ўсё мне туту, дзе вокам я не кіну,
Нагадвае аб жорсткасцях вайны.
Знявечаны лясы,а параснік буйны
Жывек і тчэ спрадвечную тканіну.

Ідзе жыццё, буяюць яго сілы, -
Хай паспрабуе хто суняць яго, спыніць.
Снуе жыцце за ніццю сваю ніць,
І моцныя для ўзлёту яго крылы.

Я ведаю – загояцца ўсе раны:
З пажарышч край паўстане, расцвіце
Ва ўсёй сваёй красе і паўнаце, -
Наш верны шлях, ён з праўдай павянчаны!

І толькі мне адно сягоння горка:
Няма таго, з кім думкі я дзяліў,
З кім тут стаяў, з кім я шчаслівы быў,-
Пагасла ты, яснюсенская зорка.

Асадзі назад!

Якуб Колас

Дрэнна маё жыцце,
Ўсё ідзе не ў лад,
I крычаць мне ўсюды:
«Асадзі назад!»

Божа ты мой мілы!
Б"юся я, як гад,
Толькі ж дзе ні ткнуся -
«Асадзі назад!»

Помню, я жаніўся,
Добры быў мой сват.
К дзеўцы нос паткнулі -
«Асадзі назад!»

Дзеўка была важна,
Ды сусед Кандрат
Мне нагу падставіў -
«Асадзі назад!»

Трапіў раз у горад,
Быў якраз парад,
Лезу я наперад -
«Асадзі назад!»

У засеках пуста,
Жыта выбіў град.
- Дай, старшынька, ссуды.
- «Асадзі назад!»

Я з капейкі збіўся,
Зарабіць я рад.
- Ці няма работы?
- «Асадзі назад!»

Сам я растрапаўся,
Лезе з плеч халат.
- Памажэце, людзі!
- «Асадзі назад!»

Сына свайго ў людзі
Вывеў бы Ігнат.
- Вось мой сын, паночкі!
- «Асадзі назад!»

Хлеб прыслалі ў вёску,
Там галодных шмат.
Пруся я з мяшэчкам -
«Асадзі назад!»

Галаву я маю:
Быў бы дэпутат.
- Цэнзу ты не маеш,
«Асадзі назад!»

Праўда, што таіцца,
Быў і мой чарод;
Два разы на жыцці
Выйшаў я ўпярод.

Ўзбунтаваў я вёску.
Ой, быў цяжкі год!
Прыязджае прыстаў:
- Выхадзі ўпярод!

Гэта ты, мярзавец,
Ўзбунтаваў народ?
Гэй, гарадавыя,
Даць яму ўпярод!

Готовясь ко дню рождения, мы вспоминаем важные слова, которые хотелось бы сказать имениннику. Но что может быть лучше певучих строк родной белорусской речи, вложенных в поздравление? В суете ежедневных хлопот лаконичные слова придутся как нельзя кстати. Наш язык входит в число самых мелодичных в мире, поэтому поздравления с юбилеем по-белорусски будут звучать еще трогательнее.

Одного желания поздравить таким простым и в то же время поразительным способом мало. Где отыскать нужные слова? Как подобрать поздравления с днем рождения на белорусском языке женщине в тему? Мы предлагаем обратить внимание на стихи, короткие и подлиннее, с юмором и построже, для определенного события или универсальные. Кроме рифмы прекрасно ложатся на слух поздравления с днем рождения на белорусском языке мужчине в прозе, если емко и ярко вместить самое главное в нескольких предложениях.

Поздравления с днем рождения на белорусском языке в стихах и прозе:

Поздравления с днем рождения на белорусском языке женщине

Трымай ад нас ты з нараджэннем віншаванні,
Каханне каб у жыцці заўжды было!
Прымі таксама шчасця пажаданні,
Багацце ў хату каб твою плыло!

Няхай здзяйсняюцца ўсе надзеі,
Расце павага, вопыт на вачах,
У жыцці здараюцца цудоўныя падзеі,
І будзе доўгім твой жаночы шлях!

Няхай не толькі ў гэта свята
Усмешка на вуснах гарыць,
У жыцці будзе грошай багата,
А кожны дзень шчасцем звiнiць!

Мы ў дзень нараджэння жадаем,
Кахання, жаночых прыгод,
I сэрца хай песнi спявае
Яшчэ для цябе цэлы год!

Кожная жанчына - гэта гаспадыня ў хаце, сям’і і ў ласным лёсе. Няхай сённяшнія віншаванні з днём нараджэння абавязкова здзейсняцца. Жадаю штодзённых ўсмешак, запала ў вачах, спакою на душы і ў сэрцы. Няхай прыгажосць кожны дзень расквітае, дзеці натхняюць на новыя подзвігі, сябры ствараюць добры настрой.

Вiншуем с дзiўным святам! Хай кожны дзень для цябе будзе напоўнены шчасцем, няхай акружае цябе толькі дабро, святло, усмешкі і радасць! Жадаем, каб мара жыла ў душы і з кожным разам ты станавілася да яе ўсё бліжэй і бліжэй! Хай, пераадольваючы ўсе перашкоды і непагадзі, поспех цябе спасцігне і не пакіне ніколі! Жадаем кахання бясконцага, дружбы вечнай і здароўя дужага!

Жадаю, каб у тваім жыцці быў толькі пазітыў, а побач знаходзіліся верныя сябры. Няхай цябе заўсёды перапаўняе невычэрпная энергія для ажыццяўлення ўсіх тваіх жаданняў. Хай усё жыццё будзе бясхмарным і яркiм, а ў доме пануюць утульнасць, свет, каханне і шчасце. Калі казаць карацей, то ад усёй душы жадаю табе пражыць жыццё так, як быццам пабываць у казцы.

Поздравления с днем рождения на белорусском языке мужчине

Мы ганарымся за цябе заўжды,
Жадаем у хаце шчасця і спакою!
З днём нараджэння пажаданні ты прымі,
Мужыцкай сілы каб было даволі!

Сёння свята адзначаем
I вам вершы прысвячаем!
Хочам мы зрабіць прызнанне:
Вы - узор для пераймання.

I на працы вы актыўны,
Пунктуальны і стабільны.
Зладзiце з любым заданнем,
Нават з самым нерэальным.

У хаце дружная сям"я,
Жонка ёсць і малышня!
Ведаем мы, у чым прычына -
Дык сапраўдны ж вы мужчына!

Здароўе, шчасце, багацце i каханне жадае кожны ў дзень нараджэння. А я жадаю сапраўды мужчынскія рэчы: каб усе сур’ёзныя i жартаўлiвыя планы выконвалiся, каб не падводзiла жонка, шанавала цешча, дапамагалi дзецi. Няхай сябры заўсёды будуць побач, каб адчуваць надзейнае плячо, праца не толькi прыносiць грошы, а таксама жаданне працаваць. Хай на жыццёвым шляху не сустракаецца бяда, хвароба цi няўдача. Жадаю, каб наступны дзень нараджэння не пафарбаваў віскі ў сівізну, не патушыў агеньчык у вачах, не дадаў маршчын на твары.

Віншую з днём нараджэння! Жадаю, каб тваё жыццё было яркім і цудоўным, любімыя дарылі ўвагу, радасць, цяпло і ласку, сябры акружалi шчырым разуменнем і падтрымкай, калегі паважалі і шанавалі. Хай усё, што здавалася нязбытным, збудзецца, і самае жаданае хай адбудзецца!

Поздравления с юбилеем по-белорусски Віншуем цябе з юбілеем!
Хай Бог дасць здароўя, надзею,
Жыццё каб тваё красавала,
Увагу на ўзрост не зважала.

Хай у свята ярчэй сонца свецiць,
Хай спявае душа i гармонь,
Мы хацiм юбiлей твой адзначыць,
Запалiць с цёплых рэчаў агонь!

Няхай смутак, хваробы i беды
Абыходзяць здалёк тваю хату,
Кожны год запрашай на абед ты
Адзначаць юбілейныя даты.

Жадаем у душы вам цяпла и больш свету,
А доля няхай будзе шчасцем сагрэта,
Няхай не мінаюць ніколі ўдачы,
Хай будзе настрой ваш и сэрца гарачым!
Каб толькі ўсё добра ў жыцці павялося,
Збылося ўсё, што яшчэ не збылося.

З юбілеем цябе я віншую!
І жадаю табе ад душы
Шчасця шмат i любоўнага раю.
Дзе знайсці гэты рай - сам рашы.

А яшчэ пажадаю здароўя,
Моцнай сілы, мужчынскай красы.
Каб цябе атачалі любоўю,
Каб збылiся ўсе мары тваi.

Хай надзея цябе акрыляе,
I анёл у небе хай беражэ.
З юбілеем віншую, жадаю,
Хай ва ўсім табе дужа вязе!

Сёння дзень твайго юбілею, і ў гэта свята жадаю шчодра здароўя, незлiчонага багацця, шмат доўгiх гадоў жыцця! Душой нiколi не старэй, не ведай клапот i хвароб, не зважай увагi на няўдачы i дробныя праблемы. Няхай з табою дзеляць радасць i перажываннi родныя, дзецi i блізкія сябры, дарога жыцця не ведае хвацкіх паваротаў, а лёс заўжды прыносiць прыемныя падзеi. Вер у мару, i яна абавязкова ператварыцца ў рэальнасць.

Віншуем вас с днём нараджэння і жадаем шчасця, поспехаў у працы, кахання i радасці ў сям’i. Няхай жыццё праходзiць без клапот, вы нiколi не ведаеце смутку и гора. Кожны дзень для вас няхай свецiць сонца, а слёзы з’яўляюцца толькi ад радасцi. Жадаем, каб побач былi верныя сябры, горача любiмыя родныя людзi, спагадлiвыя калегi.

З днём нараджэння, з юбілеем! Віншаваць добрых людзей заўсёды прыемна, а такога выдатнага чалавека, як ты, прыемна ўдвая. Я шчыра жадаю, каб у цябе заўсёды было досыць усмешак, сонечных дзён, удалых сітуацый, поспеху, захапленняў, кахання, віншаванняў, падтрымкі, верных сяброў, геніяльных ідэй, цікавых задумак, толькі важных людзей, грошай, пачуццяў і эмоцый, сілы, смеласці ... Але галоўнае, каб у важную хвіліну ў цябе заўсёды было б тое, што табе трэба.

Наполните свой день и день именинника теплыми пожеланиями. Благодаря нашим небольшим подсказкам в поздравлениях вы вовремя скажете главные слова, тронете родного человека до глубины души, оставите неизгладимое впечатление от своего присутствия.

Изображения: ceh32.by, pastouka.by

Толькі калі жанчына становіцца матуляй, адчувае яна невыразную словамі сілу мацярынскай любві. Мяне ўжо напаткала гэтае шчасце, і я навучылася не толькі любіць да самааддачы, але і з павагай адносіцца да дзіцячых пачуццяў. Навука гэтая выражаецца ў мяне ў жыцці кожны дзень, а ў літаратуры я выразіла сваю мацярынскую пазіцыю ў вершах пра маці. Пра тую маці, якая адказвае сабе нават у самых неабходных рэчах, каб абараніць і забяспечыць пакой свайго дзіцяці. Пра тую маці, якая ўмее правільна павесці сябе ў розных абставінах, правільна размаўляць і паводзіць сябе так, каб нізавошта не пакрыўдзіць пачуцці свайго маленькага анёлачка…

Спадзяюся, што мае вершы пра матулю на беларускай мове знайдуць водгук у вашай душы, а магчыма, кагосьці і навучаць мацярынскай мудрасці.

Чаму не спіць матуля?

Сон пакоем авалодаў,
Сеў на вейкі да дзіцяці,
Тое спіць ужо з асалодай,
Але не спіць чамусьці маці…

І чаму не спіць матуля,
Калі дзень прыйшоў да скону?
Маці сон дзіця вартуе!
Не стрывожыць сон нікому!

Хай не цэліцца камарык —
Да дзіця не даляціць!
Хай не свецяць зоры ў тварык —
Маці ўсюль абараніць!

Раптам коўдрачка саб’ецца
І адкрые голы ногі…
Матчына адчуе сэрца —
Загучыць у душы трывога.

Вось чаму не спіцца маці:
Тая «квохча» над дзіцяці.

Дарэчы, хачу заўважыць, што вершы пра матулю я пішу з самога жыцця, і тое, што тут апісана, было на самой справе паміж мною і маёй дачкой Уллянай. Але наступны верш напісаны пра матулю і хлопчыка. Чаму? Таму, што мае узаемаадносіны з дачкой — толькі прататып, але не адна я так жыву са сваім анёлачкам. (Гэтым тлумачэннем я яшчэ спадзяваюся пазбегчы пытанняў, адкуль у мяне сынок )

Малюнак

Пэцкае нешта, лапоча,
Фарбы на аркуш кідае…
Што намаляваць ён хоча?
Што на паперы стварае?

Алоўкам у цэнтры накрэмзаў,
Фарбай намеціў плямы…
— Што гэта? Галінкі бэзу?
— Не! Я малюю маму!

Прайшоў нейкі час цішыні.
Маці абед згатавала.
Кажа сынку: — Адпачні!
А хлапцу да ўсяго справы мала.

Ён натхненна малюе!
У фарбах не ведае меры:
Адну кідае, другую…
Жыццё даруе паперы!

На час ён увогуль забыўся.
І вось. Апошні штрых —
Малюнак увесь расквяціўся!
Да маці бяжыць малы.

— Матуля, глядзі хутчэй!
Гэта — табе падарунак!
Маці не зводзіць вачэй —
Не пазнае малюнак.

Але сыну таго не скажа.
Падарунак с павагай узяла.
Хай сынок ўто заўгодна «намажа» —
Лепш малюнка на свеце няма!

Вось такія вершы на беларускай мове пра матулю выраслі з маёй душы і майго мацярынскага жыцця. Працавала я над імі старанна, адпрацоўвала кожнае слова. На вялікі жаль, родная мова даецца мне не так проста, як мова руская, і праца над беларускімі вершамі ідзе марудна. Але я захапляюся сваёй мовай, яе мілагучнасцю і тонкай прыгажосцю, і таму ніякія цяжкасці не спыняць мяне ў гэтай працы. Вялікую падзяку хачу выразіць я сваім выкладчыкам А.С. Васілеўскай і В.Г. Качан (БДПУ) за дапамогу ў працы над маімі беларускамоўнымі вершамі пра маці.

THE BELL

Есть те, кто прочитали эту новость раньше вас.
Подпишитесь, чтобы получать статьи свежими.
Email
Имя
Фамилия
Как вы хотите читать The Bell
Без спама